Нядаўна пераехаў працаваць з Вагынгтона ў Лондан. Пакуль не забыўся, трэба апісаць уражаньні ад першых двух тыдняў жыцця, бо потым да ўсяго прызвычаюся.
Disclaimer: ўсё напісанае вышэй - гэта толькі мае асабістыя абагульненьні, якія не прэтэндуць на аб'ектыўнасць ,)
Перашае ўражаньне - ў Лондане адчуваеш сябе значна болей у "сваёй талерцы", чым у Вашынгтоне. Хаця беларусы і адрозніваюцца ад ангельцаў, усё адно мы ўсе еўрапейцы і шмат чаго агульнага. Плюс тут хапае палякаў, літоўцаў і іншых усходнееўрапейцаў, што таксама ў нейкім сэнсе прыемна.
Лондан нагадвае Нью-Ёрк па разнастайнасьці публікі. Але гэта такі больш цывілізаваны Нью-Ёрк. Смецця на вуліцах амаль няма, жабракоў і людзей, якія боўтаюцца без справы таксама вельмі мала. Метро чыстае, хаця і дарагое.
У чым адрозненні паміж амерыканцымі і еўрапейцамі? Асноўнае - еўрапейцы як правіла больш паездзілі па сьвеце, бачылі вайну і магчыма таму меньш самаўпэўныя за амерыканцаў. Еўрапейцы маюць больш выразнае пачуццё сацыяльнай салідарнасьці, значна лепей апранаюцца і менш зацыкленыя на кар'еры і грошах.
Добры паказальнік - гэта мясцовыя СМІ. Нават калі я быў у Амерыке, дык мае галоўныя смі былі брытанскія - часопіс The Economist і радыё BBC. Бо ў амерсканскіх СМІ мала што цікавага і новага. Вайна, зброя, сэкс, аборты, спорт і ежа - дамінуючыя тэмы. У Брытаніі дыскусія вядзецца пра больш шарокае кола пытанняў і на больш высокім узроўні.
Падаткі ў Брытаніі вышэй, але гэта варта таго. Брытанская сістэма аховы здароўя - даступная і вельмі простая ў параўнанні з прыніжальнай і супер-дарагой амерыканскай. Тут калі прыходзіш у шпіталь - ён выглядае як шпіталь, а не як пяцізоркавы гатэль, дзе доктар за 5-хвілінную кансультацыю дасылае рахунак на 600 даляраў. Публічным транспартам у Лондане можна дабрацца куды заўгодна. Паліцэйскія вельмі ветлівыя і іх можна убачыць пешшу, а не толькі ў машынах з мігалкамі.
Большая цывіліаванасць краіны таксама праяўляецца ў падыходзе да смецця. На працы ў Амерыцы ў мяне кожны вечар была поўная сметніца пластыка (кубкі, пакеты, кантэйнеры для ежы і гд). У Брытаніі дпаўсюль дзе магчыма пазбягаюць аднаразовага посуду, а дзе ніяк не абыйсціся замяняюць пластык на картон ці паперу.
Рабіць пакупкі значна прыемней у Еўропе. Не абавязкова браць машыну і шукаць на мапе бліжэйшы вялізны супермаркет, бо паўсюль шмат маленькіх спецыялізаваных крамаў. Хочаш набыць малака ці хлеба - пайшоў і купіў за кутом.
У нечым Англія прайграе Амерыке. Напрыклад, сэрвіс у рэстарацыях звычайна горшы, чым ў Амерыке. Тут хаміць не будуць, але асабліва бегаць таксама. Напэўна гэта тлумачыцца тым, што ў Братыніі tips адразу ўключаюцца ў рахунак. Тэарэтычна, можна адмовіцца іх плаціць, але на практыке ніхто так не робіць. З-за падаткаў у Брытаніі амаль усё даражэй, а заробак (прынамсі ў маёй галіне) меньшы. Таксама людзі тут болей паляць і ўжываюць алкаголь.
Але ўсё ж пазітыва пакуль значна болей. З Лондана амаль усё блізка - можна ў Парыж цягніком за 2,5 гадзіны, ці за мізэрныя грошы самалётам на поўдзень Еўропы, ці у Беларусь за тры гадзіны. З Амерыкі далёка усё, а калі далёка ляціш, дык потым некалькі дзён прыходзіш у сябе з-за пераходу на іншы час.
Таксама прыемна вакол сябе бачыць не новапабудаваныя дамы і офісы, але старажытныя палацы і замкі. Асабліва калі трохі пачытаць пра гісторыю горада.

- Location:London, UK

Comments
>ў Братыніі tips адразу ўключаюцца ў рахунак.
Папраўдзе, у Беларусі таксама абслугоўваньне не фантан, хаця ціпсы ў рахунак не ўключаныя :)
>Брытанская сістэма аховы здароўя - даступная
Бадай, як і заўжды у пытаньні параўнаньня сацыяльнай і рынкавай сыстэмаў мэдычных паслугаў, уражаньні будуць моцна залежаць ад канкрэтнага дыягназу. Самі брыты скардзяцца на тое, што ў нетрывіяльных выпадках хворым цяжка дачакацца чаргі на лячэньне і яго якасьць незадавальняе. А лекары скардзяцца, што фонды малыя, аўтаноміі ўстановаў бракуе, бюракратыі шмат, і мазгі ўцякаюць у тыя ж Штаты. З гэтай нагоды, брытанскія палітыкі займаюцца рэформамі NHS штораз, калі мяняецца кіроўная партыя. Мяркую, бліжэйшыя выбары ня будуць выняткам.
У амерыканскай ахове здароўя не проста некаторыя праблемы, як у NHS. Там сітуацыя проста катастрафічная. І гэта прызнаюць амаль ўсе ў штатах. Але што з гэтым рабіць яны ўсё ніяк не могуць пагадзіцца.
Вось тут шмат цікавай статыстыкі - http://en.wikipedia.org/wiki/Health_car
>Нядаўна пераехаў працаваць з Вагынгтона ў Лондан
што паўплывала? Чаму вырашылiся?
ў якiм раёне вынайшлi жыллё?
можна неяк на настыпным тыднi-weekend'зе вынайсцiся. Буду ў Лондане
Чытайце вышэй. Плюс па працы тут лепей перспектывы.
Я жыву ў раёне London Bridge. Канешне можна сустрэцца на выходных.
А вы дзе знаходзіцеся?