ja

Памяці Веры Рыч

Вера Рыч. РЭЦЭПТ ЦУДУ

Спачатку вазьмі зямлю –
Як што на мапе даўно белых плямаў няма, дык шукай
Зьніклую, выедзеную, выпетраную, выдзяўбаную
Дашчэнту суседзямі; потым дадай сюды мову,
Ужываную хіба дзеля прымаўкі; дамяшай гісторыю,
Што выкладаецца як гісторыя іншых; ды народ,
Які доўга вучыўся гісторыі, нацыі, мовы ня помніць...
Вымясі гэта, і дай падыйсьці...

Тады вазьмі
Сьцяг простых колераў, колераў косткі
І крыві, хлеба і віна, вады і вагню,
Колераў веры й любові; дадай яшчэ сымбаль,
Адрынуты й забаронены (й да таго ж карыстаны суседам);
Вылі туды поўную меру сьлёз, ачышчаных ад смутку,
Старога й новага, цень трох бярозаў, дзе б мусілі стаяць чатыры,
Жыцьці, зачатыя пад Зоркай Палын,
Косткі, гузікі й кулі ў кветках-курапатах;
Зьмяшай гэта ўсё, кроплю па кроплі,
У кубку часу...

Тады, ў прызначаны дзень
(Ты пазнаеш яго, дружа, ты пазнаеш), калі сьвет глядзіць
У іншы бок, вазьмі кубак і далікатна, вельмі далікатна,
Пералі сумесь у паднятае цеста,
І выпякай яго ў печы Кліо...

Хтосьці адразу пачне
Нагадваць пра асьцярожнасьць, пра тое, што блізка зіма,
Што цяпло і сьвятло набываюцца ад заможнага суседа,
Пра пустыя майстроўні, вырабы, якіх ніхто ня купіць,
І пра сьвет, якому зазвычай напляваць...

Не зважай на гэтыя перасьцярогі, дружа! Вымай свой бохан,
Загарні яго ў лён, спаві яго валошкамі,
Тады гукай сяброў (яны ўсе стануцца сябрамі ў той дзень,
Сямікроць сем і болей) і абвясьці, што йдзеш
Заняць сваё крэсла на іхнай бяседзе.
ja

З калоніі ў метраполію

Нядаўна пераехаў працаваць з Вагынгтона ў Лондан. Пакуль не забыўся, трэба апісаць уражаньні ад першых двух тыдняў жыцця, бо потым да ўсяго прызвычаюся.

Disclaimer: ўсё напісанае вышэй - гэта толькі мае асабістыя абагульненьні, якія не прэтэндуць на аб'ектыўнасць ,)

Перашае ўражаньне - ў Лондане адчуваеш сябе значна болей у "сваёй талерцы", чым у Вашынгтоне. Хаця беларусы і адрозніваюцца ад ангельцаў, усё адно мы ўсе еўрапейцы і шмат чаго агульнага. Плюс тут хапае палякаў, літоўцаў і іншых усходнееўрапейцаў, што таксама ў нейкім сэнсе прыемна.

Лондан нагадвае Нью-Ёрк па разнастайнасьці публікі. Але гэта такі больш цывілізаваны Нью-Ёрк. Смецця на вуліцах амаль няма, жабракоў і людзей, якія боўтаюцца без справы таксама вельмі мала. Метро чыстае, хаця і дарагое.

У чым адрозненні паміж амерыканцымі і еўрапейцамі? Асноўнае - еўрапейцы як правіла больш паездзілі па сьвеце, бачылі вайну і магчыма таму меньш самаўпэўныя за амерыканцаў. Еўрапейцы маюць больш выразнае пачуццё сацыяльнай салідарнасьці, значна лепей апранаюцца і менш зацыкленыя на кар'еры і грошах.

Collapse )
ja

Беларусь

Стары амерыканскі беларус нядаўна ездзіў са сваім сынам у Беларусь.  Сын ніякай мовай акрамя ангельскай не валодае, і быў упершыню на гістарычнай радзіме.  Пабачыўшы, як усё навокал чыста, як добра апранаюцца людзі і што можна гуляць па вуліцах амаль паўсюль і ў любы час, не баючыся крымінальнікаў, ён падумаў, што патрапіў у казку.  Пачаў высвятляць, ці можна застацца папрацаваць у Беларусі. 
ja

Я плакалЪ

Нам закрыли границу, и тысячи вагонов с нашим сахаром стояли на границе. То же с нашими конфетами: арестовывали грузовики, портился наш шоколад, карамели. А мы конфеты вашим детям везли, по заключенным ранее договорам.

Здесь, у меня был Солана, мы обсуждали эти темы, и я спросил его: "Вы что, хотите заменить нам Россию?" Он ответил: "Нет". "И правильно, мы с Россией один народ, мы думаем, как русские, мы живем, как они. У нас одни ценности. Мы православные люди. История у нас одна... Солана понял меня, извинился за некоторые вещи...

Мы живем в клещах: демократы на Западе, демократы в России — это конец белорусам.

Американцы финансируют Израиль, выдавая столько кредитов, сколько те могут переварить, а потом их списывают. И полностью содержат оборону Израиля. Давайте не буквально, но концептуально воспользуемся их опытом.

В СНГ, при Шеварднадзе, было принято решение блокировать Абхазию. Я сказал, что не подпишу этот документ. Если мы блокируем Абхазию со стороны Сочи, там погибнет 300 тысяч человек. С тех пор я в Абхазии национальный герой. Collapse )

ja

Еўрабачанне

Паглядзеў Еўрабачаньне праз інтэрнэт. Вельмі рады за Сашу Рыбака. Прыемна, што ён сказаў, што палова яго перамогі - беларуская.

Огорчило, как зачитывали результаты из Беларуси. Поставили безмозглую куклу из лукашенковского гарема, которая кроме великого и могучего наверное больше ничем не владеет. Да и на великом и могучем ни вставить в тему ни сострить про то, что хлопец-то беларус она не смогла.
ja

Правінцыя

Паглядзеў па Белсаце рэпартаж пра маці Яны Паляковай - салігорскай праваабаронцы, якую давялі да самагубства. 70-гадовая маці засталася абсалютна адна і над ёй працягваюць здеквацца.

Мне давялося пабачыць неабыякавых людзей у правінцыі, калі я працаваў на АБСЕ падчас выбараў. Вось каму сапраўды цяжка. У малых гарадах няма абсалютна ніякіх грантаў, замежных паездак ці вялікіх апазіцыйных тусовак.

Але ёсьць беспрасьветнасьць, беднасьць і адзінота. Там усе і усё на відным месцы і немагчыма знайсьці ніякай, нават самай прымітыўнай працы. А гэтым людзям таксама хочацца жыць, дапамагаць блізкім і мець свае сем'і... І гэта сапраўды лепшыя людзі Беларусі. І гэтых людзей, наглядзеўшыся БТ і начытаўшыся СБ, цкуюць тыя, з кім яны жывуць у адным горадзе. Тыя, дзеля каго яны змагаюцца. Цкуюць злобна, бяздумна і бязлітасна. Менавіта абсалютная беспрасьветнасьць і бяздумная злоба сталіся галоўнымі прычынамі самагубства Яны Паляковай.

Калі хтосьці хоча дапамагаць апазіцыі, дык пачынаць трэба менавіта з гэтых людзей. Бо ім найцяжэй.